
Магілёўшчына
турыстычная
Манастыр быў заснаваны ў 1636 годзе праваслаўным мітрапалітам Рэчы Паспалітай Пятром Магілам.
Магілёўская вобласць – гэта не проста месца на карце, гэта жывая кніга, напоўненая старонкамі дзіўных прыгод і непаўторных уражанняў. Старадаўняя Архітэктура, маляўнічыя азёры і выдатная прырода – кожны куток гэтага краю запрашае забыцца пра мітусню і акунуцца ў свет прымірэння і прыгажосці. А яшчэ Магілёўская вобласць славіцца сваімі фестывалямі мясцовага і рэспубліканскага значэння. Усё гэта робіць Магілёўскую вобласць прывабным напрамкам для падарожжаў і адпачынку ў любую пару года.
І менавіта для таго, каб як мага больш людзей пра гэта даведалася, быў створаны турыстычны інфармацыйны цэнтр «Рэгіён Магілёў».
Наша арганізацыя можа стаць для вас даведнікам па Магілёўшчыне. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці турыстычнага інфармацыйнага цэнтра з'яўляюцца:
Турыстычны інфармацыйны цэнтр – гэта якасны ўзровень турыстычнага сэрвісу, які характарызуе гасціннасць рэгіёну і яго гатоўнасць працаваць з рознымі катэгорыямі гасцей. Так што ўсе жадаючыя, як турысты, так і мясцовыя жыхары, могуць атрымаць любую інфармацыю аб магчымасцях якаснага і актыўнага адпачынку на Магілёўшчыне.
Звярнуўшыся ў турынфацэнтр "Рэгіён Магілёў", вы можаце даведацца:
Супрацоўнікі турынфацэнтра для зручнасці падарожнікаў і проста дапытлівых людзей публікуюць цікавую і карысную інфармацыю на старонках у сацыяльных сетках. Там жа вы можаце задаць любыя пытанні онлайн.
Турыстычны інфармацыйны цэнтр “Рэгіён Магілёў” – гэта выдатны інструмент для турызму. Маючы падтрымку нашу, вы зэканоміце і сродкі, і час, і атрымаеце шмат карыснай турыстычнай інфармацыі.
Нас можна знайсці па адрасе: г. Магілёў, вул. Ленінская, 13
Тэлефоны: +375 (29) 275-97-53, +375 (222) 65-02-74
Сацыяльныя сеткі:
Instagram https://www.instagram.com/tic.mogilev/
ВКонтакте https://vk.com/tic_mogilev
TikTok: https://www.tiktok.com/@tic.mogilev?_t=8pbBQCahcLA&_r=1
Тэлеграм https://t.me/ticmogilev
Час працы: 8.00 – 17.00, панядзелак-пятніца,
Выхадныя: субота, нядзеля